20 верасня АВВА адкрывае III Беларускі бізнес-форум у Варшаве і святкуе дзень народзінаў — 2 гады з моманту рэгістрацыі !
Мы сумленна працуем на падтрымку беларускіх бізнесаў за мяжой і ў наш дзень народзінаў прапануем падтрымаць Аляксандра Аўдзевіча — стваральніка сацыяльна-арыентаванага бізнесу Inclusive.barista.warsaw.
Функцыянальная электрычная прыстаўка для інваліднага вазка (кошт каля €3400) дапаможа развівацца яго праекту.

"Наша мэта — ствараць працоўныя месцы для інклюзіўных барыстаў. Я хачу паказаць зручнасць працы ў вазку. З такой прыстаўкай можна з'ездзіць закупіць тавары для кавярні, гэта экалагічна і хутка", — кажа Аляксандр.
Давайце дапаможам яму здзейсніць мару і 20 верасня адзначым дзень салідарнасці беларускай бізнес-супольнасці!
Рэквізіты Аляксандра: PKO Bank Polski Audzevich Aliaksandr PL 40 1020 1042 0000 8602 0528 0443 (€) PL 45 1020 1042 0000 8102 0507 3988 (zł) SWIFT: BPKOPLPW BLIK +48600749484 Мэта: Inclusive Barista Donate
Засталося няшмат вольных месцаў на форуме — рэгіструйцеся па спасылцы

https://www.facebook.com/abbabusiness.org
#BelarusianBusinessForum2023 #ABBA #abbabusiness #proudtobebelarusianbusiness #belarusianbusiness #беларускібізнес